MiM-BSU / Happy birthday 4 you!

Сыходзячы са статыстычных звестак, кожную хвіліну ў свеце нараджаецца 250 чалавек. Безумоўна, гэта падзея неверагодна значная. Але ж такой статыстыкай не могуць пахваліцца, напрыклад, інтэрнаты. З імі гэта адбываецца нашмат радзей, таму лагічна, што і Дзень нараджэння пэўнага інтэрната будзе святкавацца з асаблівым размахам.


12 кастрычніка ў кожнага студэнта БДУ была магчымасць пераканацца ў гэтым. Пакуль яшчэ маленькая (усяго 4 гады), але ўжо такая ветлівая “чацвёрачка” з задавальненнем запрашала ўсіх ахвотных на свята. Канешне, у большай частцы з віншаваннямі прыходзілі самі жыхары, але і толькі імі не абмежавалася. Як сапраўдная гаспадыня, “чацвёрачка” не давала нікому засумаваць ні на хвілінку.

 
Ужо з самага пачатку гасцей сустракалі вялікая-вялікая вавёрка з тыграм (якія, між іншым, знайшлі агульную мову з людзьмі) і мімы (якія не маглі гэтым пахваліцца, але яны і без гэтага цудоўна ладзілі з кожным), бо шчырая ўсмешка, ветлівы позірк (і пачак смачненькіх арэшкаў) нікога не могуць пакінуць абыякавым! Акрамя гэтых радасцей жыцця, з мімамі можна было патанчыць, а вопытны фатограф абавязкова адлюструе шчаслівыя моманты вашага жыцця на фотакартках.

 
І гэта толькі пачатак! Далей гасцей чакалі спевы, гульні, конкурсы... А шыкоўныя вядучыя з прафесійнай лёгкасцю маглі ўзбадзёрыць публіку (свята-святам, але ж вечаровую стому таксама ніхто не адмяняў), аднак, дзякуючы Косцю Баяндзіну і Сашы Егунёвай, ніхто нават і не ўспамінаў, што яшчэ некалькі гадзін таму ён мроіў, як бы хутчэй паехаць з заняткаў і нарэшце адпачыць. У залі адчувалася занадта вялікая канцэнтрацыя весялосці і радасці. І гэта файна!

Кожны, на добрую і светлую памяць, напісаў для “чацвёрачкі” самае шчырае віншаванне, што адшукаў у сваім сэрцы. А каб гэтае свята запомнілася надоўга самім гасцям, мастачкі ад студыі “MiM-BSU” дзяліліся з усімі фарбамі сваёй душы (а таксама і сапраўднымі, якаснымі, якія можна набыць у любой арт-краме) (тут фота якога-небудзь малюнка)
Каб кожны, калі ўжо скончыцца мерапрыемства, глядзеў на малюнак і ўспамінаў, як добра было яму сёння.
  

Тэкст: Марыя Клімовіч, фота: Анастасія Рашатняк. 
  • интересно
  • mim-bsu
  • 17 октября 2017 10:52
Ответить автору поста
mim-bsu
49 постов
Последние комментарии
poker-face
Ayrlily
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}