MiM-BSU / Дзень нараджэння гістарычнага факультэту БДУ

Кажуць, панядзелак – дзень нялёгкі. Думаю, не знойдзецца чалавека, які стане адмаўляць гэтую трывалую ісціну. Але ж у кожным правіле існуюць свае тонкасці! І менавіта панядзелак, 22 кастрычніка, стаў для студэнтаў БДУ (найперш навучэнцаў гістарычнага факультэта) такім прыемным выключэннем, бо менавіта сёння любімы многімі факультэт святкаваў свой  83-ці дзень нараджэння.


Нягледзячы на тое, што канец кастрычніка – гэта час, калі думаць пра нешта акрамя вучобы даволі цяжка, павіншаваць родны гістфак прыйшло даволі шмат удзячных студэнтаў. І не пашкадавалі. Бо і сам ён са шчырасцю, па-дамашняму ўтульна прымаў гасцей. 


Тут усіх сустракалі вельмі ветліва, амаль хлебам-соллю (насамрэч, неверагодна смачным печывам, ды яшчэ і з пажаданнямі ўнутры!). Цяжка было  застацца абыякавым да такога цёплага прыёму, і з уснёслым настроем усе ішлі далей, каб ужо самім пажадаць нешта прыемненькае факультэту. 


І тут таксама былі ўсе ўмовы для цікавага і неардынарнага адпачынку: студэнтам прапаноўвалася згуляць у кола-понг, пазнаць голас любімых выкладчыкаў, і, канешне, усе ахвотныя маглі звярнуцца да вопытных мастакоў ад студыі “MiM-BSU”, якія з лёгкасцю ўвасаблялі ўсе (нават самыя дзіўныя жаданні) у малюнках. 


Акрамя гэтага, нельга было не звярнуць увагу на мілейшых мімаў, якія таксама стваралі святочную атмасферу, уздымалі настрой, і проста былі нагодай для новай фотачкі ў інстаграме. Напэўна, без іх ужо цяжка ўявіць любое ўніверсітэцкае мерапрыемтва, бо амаль ад кожнага чалавека можна было пачуць “о, і тут мімы”. І, звычайна, пасля гэтых слоў людзі падыходзілі за абдымашкамі і новымі фотаздымкамі.  


Вельмі хочацца, каб кожны панядзелак быў такім жа шчырым, утульным і цёплым (і надвор’е тут ні пры чым). Напэўна, такое немагчыма, але ж самыя моцныя жаданні абавязкова павінны здзяйсняцца. Думаецца, любімы ўніверсітэт нам у гэтым дапаможа :)  

Тэкст і фота: Марыя Клімовіч.
  • интересно
  • mim-bsu
  • 27 октября 2017 09:51
Ответить автору поста
mim-bsu
49 постов
Последние комментарии
poker-face
Ayrlily
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}