MiM-BSU / Halloween у Троечцы: калі надвор’е кепскае, а патусіць хочацца


Вось едзеш пасля заняткаў да сябе ў інтэрнат і думаеш: як надакучыла гэтая будзённасць, вучоба, нічога новага не адбываецца, усё цягнецца па сваім адвечным коле… Пакуль ідзеш з аўтобуса, ужо паспеў уключыць свайго унутранага філосафа і ўвогуле загнацца пра правільнасць абранага шляху ў жыцці. Але як толькі заходзіш у любімую Троечку, увесь тлум з галавы знікае з неверагоднай хуткасцю, бо… тут адбываецца сапраўдная туса! (а ты ж яшчэ і зусім забыўся, што сёння Halloween, так?)

 
Хуценька бяжыш да сябе ў пакой, каб пераапрануцца. Спусціўся і зразумеў, што не зрабіў грым. Не бяда! Тут цябе ўжо чакаюць мастакі ад студыі “MiM-BSU”, якія з задавальненнем не толькі прапануюць табе магчымы варыянт для вобразу, але і ажыццявяць яго.


Размаляваны ідзеш танчыць і тут жа звяртаеш увагу на дзвюх дзяўчат з вельмі мілым грымам. Пытаешся ў іх, чаму іх вобраз не ў стылі Halloween, а яны толькі разводзяць ручкамі ды маўчаць. Ты зноў задаеш тое ж пытанне, а ў адказ толькі маўчанне ды шчырая ўсмешка. (А на што ты спадзяваўся? Гэта ж мімы!)
Зразумеўшы, у чым справа, просіш іх з табою сфатаграфавацца. Хочаш узяць свой смартфон, але да цябе падыходзіць прафесійны фатограф і прапануе сваю дапамогу. (І такую магчымасць таксама забяспечыла студыя “MiM-BSU”!)


Задаволены працягваеш танчыць. І тут раптам – конкурс! Магчымасць выйграць сертыфікат на дзве асобы ў “Hero Park”. Умовы вельмі простыя: трэба толькі запосціць фотачку з мерапрыемства ў свой інстаграм. І такая перспектыва адназначна вабіць.


Адпачыў душою, трэба адпачыць і фізічна. Развітваешся з мімамі абдымашкамі, падымаешся да сябе ў пакой, ідзеш умывацца, глядзішся ў люстэрка і бачыш грым. З удзячнасцю (і ўсмешкай на размаляваным твары) ўспамінаеш студыю “Mim-BSU” і арганізатараў сённяшняга мерапрыемства. І праўда, было файна!
А мы можам толькі спадзявацца, што табе праўда ў нас спадабалася ды шчыра пазычыць табе самых салодкіх сненняў ;)


Тэкст: Маша Клімовіч, фота: суполка інтэрната №3.
  • интересно
  • mim-bsu
  • 6 ноября 2017 20:37
Ответить автору поста
mim-bsu
49 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}