MiM-BSU / Рэспубліканскі форум валанцёраў

 
Грае "It's my life" і мінакі аглядаюцца з цікавасцю. Мінчукі ўжо звыклі, што ў "Сталіцы" часта праходзяць неардынарныя мерапрыемствы. І сёння, пятага снежня, адно з іх. Каля прыгожай ёлкі на першым паверсе — стэнды БРСМ. На Рэспубліканскі форум валанцёраў з'ехаліся апантаныя актывісты з усёй краіны.

 
Дзеянне не пачалося, а тут ужо даволі шмат людзей. Шчаслівыя дзеці гарэзуюць, а зацікаўленыя дарослыя фатаграфуюцца з галоўным валанцёрскім сімвалам — сэрцам. Не, не чалавечым. Акрамя расцяжкі, ёсць яскравыя паветраныя шарыкі, якія выконваюцт ролю фотазоны.

 
Тым часам у валанцёраў няма магчымасці захапляцца атмасферай вакол. Яны бегаюць па справах, апантана абмяркоўваюць штосьці, надзмуваюць новыя шарыкі, майструюць з іх цацкі, рэпеціруюць з дзеткамі танец і праганяюць словы — карацей кажучы, рыхтуюцца да адказнага мерапрыемства.

 
З'яўляюцца мімы — і прастора ажывае. Яны нават не дзеяннямі, а ўсмешкамі ўздымаюць настрой ўсім, хто іх акідвае позіркам. І вось ужо людзі смела падыходзяць, каб атрымаць запамінальны кадр з "размаляванымі тварамі". А калі тыя пачынаюць танцаваць ды спяваць (нават такі аксюмаран —бясслоўныя мімы спяваюць — магчымы праз майстэрства акцёрскай гульні).

 
Погляд быццам сам прыцягваецца да рэчы, назвы якой я не ведаю. Як журналісту мне павінна стаць сорамна за непісьменнасць. Але замест таго, каб псаваць святочна-радасны настрой, знаходжу адказ на ўласнае пытанне: хлапушка-нумератар. Тая, што ў кінаіндустрыі адзначае кожны кадр. Дык да чаго я гэта? Дзіўная рэч у руках хлопца-міма наводзіць на вар'яцкую думку, што гэта ўсё адбываецца не ў жыцці.

 
Здаецца, быццам я ў фільме, а прыгожая музыка, што грае на фоне, — саўндтрэк. А тут яшчэ і агеньчыкі ствараюць ўтульную атмасферу і нагадваюць пра такі блізкі Новы год.

 
І вось музыка перарываецца і мы чуем знаёмы голас Яўгена Булкі. Ён бадзёра склікае ўсіх, і людзі ахвотна прыходзяць паглядзець не толькі на зорку, але яшчэ і на мерапрыемства. І не шкадуюць, бо для іх спявае фіналістка нацыянальнага адбору дзіцячага конкурса "Еўрабачанне-2017" Эліна Матарас. У адказ моладзь паказвае, як умее запальваць. Якім чынам? Проста танцуе флэшмоб, але гэтага дастаткова.

 
Максім Шылаў і Алеся Аляхновіч, шчыра кажучы, уражваюць мацней за ўсіх. Яны не выконваюць танец, а расказваюць цэлую гісторыю кахання з дапамогай рухаў. І на такую дроязь, які інвалідны вазок Алены, ніхто не звяртае ўвагу. Ды і навошта, калі гэта абсалютна не псуе прыгажосць нумара.

 
Мы пераходзім да галоўнай часткі сустрэчы. Валанцёраў — пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў — узнагароджваюць у розных намінацыях. А мы гэтымі хвілінамі даведваемся, колькі ўсяго паспяваюць рабіць актывісты. Яны і людзям дапамагаюць, і прыродзе. Ды не банальна збіраюць смецце (хоць гэтым яны таксама займаюцца), а ствараюць унікальныя ландшафты і скульптуры з раслін.

 
Час так хутка бяжыць. Ужо трэба сыходзіць, а зусім не хочацца. Напэўна, ўпершыню было так утульна ў гандлёвым цэнтры. Гэта лёгка растлумачыць: там знаходзіліся людзі, якія выпраменьвалі станоўчую энергію.

Тэкст: Паліна Забела. Фота: Вераніка Сакалоўская і Анастасія Логвін.
 
  • интересно
  • mim-bsu
  • 14 декабря 2017 00:28
Ответить автору поста
mim-bsu
49 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}